На МКАД грузавік знёс слуп і перакуліўся ФОТАФАКТ

11.06.2019 / 15:26

На МКАД грузавік выехаў за межы дарогі, знёс слуп і перакуліўся на бок, піша Tut.by

Аварыя адбылася днём 11 чэрвеня на знешнім кальцы МКАД каля развязкі з вуліцай Казінца. На месца аварыі прыбыў аўтамабіль хуткай дапамогі.

Nashaniva.com