Патрыярх Філарэт абвясціў пра аднаўленне Кіеўскага патрыярхата

20.06.2019 / 14:15

Ганаровы патрыярх Філарэт на Памесным саборы ў Кіеве абвясціў пра аднаўленне Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП). Пра гэта паведамляе канал «112 Украіна».

«Наша заданне — зацвердзіць Кіеўскі патрыярхат. Ён служыў, служыць і будзе служыць ўкраінскаму народу», - заявіў Філарэт.

Іерарх чарговы раз падкрэсліў, што Аб'яднальны сабор 15 снежня, на якім была створана афіцыйная Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ), быў «не ўкраінскі, а грэчаскі».

Nashaniva.com