Лукашэнка: У Брэкзіце ёсць шмат станоўчых момантаў

21.06.2019 / 12:38

БелТА

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джорджам Холінгберы, піша БелТА.

 Лукашэнка адзначыў, што адмоўна ставіцца да выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза. Аднак, на яго думку, калі зыходзіць з дзяржаўных пазіцый, у Брекзіце ёсць і шмат станоўчых момантаў. «Перш за ўсё тое, што вы становіцеся больш свабоднай дзяржавай, незалежнымі ад амаль трох дзясяткаў галасоў Еўрапейскага саюза, - растлумачыў ён. — Для нас гэта выгадна тым, што мы можам больш свабодна і аператыўна наладжваць адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю».

Nashaniva.com