Фонд Сораса ўкладзе сотні мільёнаў даляраў у барацьбу за правы мігрантаў

Дабрачынны фонд мільярдэра Джорджа Сораса «Адкрытае грамадства» накіруе больш сродкаў праваабаронцам у Заходняй Еўропе з-за ўздыму там нацыяналістычных настрояў. Пра гэта паведамляе Reuters.

21.06.2019 / 20:43

Паводле агенцтва, у сярэднім фонд траціць мільярд даляраў штогод на падтрымку правоў мігрантаў і барацьбу з дыскрымінацыяй. У хуткім часе яго кіраўнікі засяродзяцца на Германіі: яны выказваюць занепакоенасць у сувязі з папулярнасцю ў некаторых яе рэгіёнах правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі».

Nashaniva.com