У Тбілісі аднавілася акцыя пратэсту

21.06.2019 / 18:40

У цэнтры Тбілісі аднаўляецца акцыя пратэсту супраць дзеянняў парламента.

Акцыя пратэсту зноў праходзіць каля будынка парламента. На гэты раз пратэстоўцы таксама ўсталявалі сцэну і гукавое абсталяванне. Студэнты, якія вырашылі ўзяць удзел у чарговай акцыі, ужо перакрылі праспект Руставелі.

Nashaniva.com