Лукашэнка глядзеў адкрыццё Еўрапейскіх гульняў у атачэнні Мядзведзева, Кадырава і сыноў 

21.06.2019 / 22:31

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў ложы стадыёна «Дынама» разам з прэм’ерамі Расіі і Беларусі Дзмітрыем Мядзведзевым і Сяргеем Румасам, сынамі Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем, таксама кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Калі Мікалай сядзеў у першым шэрагу разам з бацькам, то Віктар і Дзмітрый за спінай Лукашэнкі. Там жа з імі быў і Рамзан Кадыраў. Апошні, дарэчы, спрабаваў падпяваць гімну Беларусі.

Прысутныя былі таксама прэзідэнты Сербіі і Малдовы.

Прэзідэнт Азербайджана адмяніў свой візіт у апошнюю хвіліну, а прэзідэнтка Грузіі вымушаная была перарваць свой візіт і вярнуцца на радзіму ў сувязі з абвастрэннем унутрыпалітычнай сітуацыі.

Пачатак цырымоніі суправаджаўся кампазіцыяй «Молодость моя Белоруссія» ў выкананні аркестра Віктара Бабарыкіна.

ЗП