У Крыме зноў знікла святло

24.06.2019 / 15:07

Міністр надзвычайных сітуацый анексаванага Крыма Сяргей Шахаў паведаміў, што каля 100 тысяч жыхароў Сімферопаля засталіся без электрычнасці.

«Без электраэнергіі 98 тысяч 268 бытавых спажыўцоў», - сказаў Шахаў.

Паводле яго слоў, на адной з ліній электраперадач адбылася аварыя.

Электрычнасць у Крыме знікае рэгулярна.

Nashaniva.com