Рыхтуюцца новыя правілы прызыву ў войска. А той, хто не служыў без прычыны, не трапіць на дзяржслужбу

24.06.2019 / 19:24

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая апублікавала ў Telegram-чаце праект зменаў у правілы прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Як сьцьвярджае Ганна Канапацкая, праект быў унесены Саветам міністраў у тэрміновым парадку і разлічаны на прыняцце падчас бягучай сесіі.

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад службы будуць даваць толькі раз для атрыманьня сярэдняй адукацыі або вышэйшай адукацыі І ступені (бакалаўрыяту), але яна не будзе прадстаўляцца для магістратуры або аспірантуры (выключэнне — калі на навучаньне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

Непраходжанне вайсковай службы без законнай падставы, паводле законапраекту, можа стаць прычынай для адмовы ад прыёму на дзяржаўную службу, у органы ўнутраных справаў, органы фінансавых расьсьледаваньняў і надзвычайных сытуацыяў.

Nashaniva.com