Беларусь і Арабскія Эміраты ўвялі бязвізавы рэжым

24.06.2019 / 19:15

Ад беларускага боку дакумент падпісаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом нашай краіны ў ААЭ Андрэем Лучанком, з эмірацкага — намеснікам Міністра замежных спраў Ахмедам аль-Джарманам.

Цяпер грамадзяне Беларусі — уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў — атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ, паведаміла прэс-служба МЗС.

Гэта рэгламентуецца Пратаколам аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў, які быў падпісаны 24 чэрвеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.

Nashaniva.com