Расійскі міністр у камандзіроўцы плаціў за гатэль па 22 тысячы даляраў за суткі

25.06.2019 / 17:29

Праваабарончая арганізацыя «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл - Расія» высветліла, што міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мантураў падчас замежных камандзіровак селіцца ў пяцізоркавых гатэлях у нумарах прэзідэнт-класа, піша meduza.io.

«Трансперансі» знайшла звесткі пра сем гатэляў, дзе сяліўся Мантураў: цана за нумар вагаецца ад 218 тысяч расійскіх рублёў (3,5 тысячы даляраў) да 1,4 мільёна расійскіх рублёў (22 тысячы даляраў) за суткі. Гэтыя выдаткі аплацілі з дзяржбюджэту РФ.

Выдаткі Мантурова на камандзіроўкі ў сотні разоў перавышаюць усталяваныя нормы, і калі б ён і яго падначаленыя трацілі ў межах ліміту, бюджэт ашчадзіў бы 12,5 мільёна рублёў (амаль 200 тысяч даляраў).

Nashaniva.com