У Баранавічах дзяўчына запрасіла да сябе хлопцаў, а тыя абабралі кватэру

У Баранавіцкі ГАУС з заявай аб крадзяжы грошай і ювелірных вырабаў звярнуліся маці і дачка, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

26.06.2019 / 19:36

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што, пакуль у кватэры адсутнічалі бацькі і іх старэйшая дачка, малодшая запрашала ў госці знаёмых. Адзін з іх забраў з сабой 90 долараў.

Праз пару дзён сябры зноў прыйшлі пагасціць. І ў гэты раз адзін з гасцей прыхапіў ювелірныя ўпрыгажэнні: залатыя завушніцы, ланцужкі, звёны ад бранзалета, «пячатку» і некалькі пярсцёнкаў на суму больш як 4 500 рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі, што крадзеж здзейсніў навучэнец адной з устаноў Баранавічаў. Распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com