Трамп на 15 хвілін заедзе ў карэйскую дэмілітарызаваную зону

29.06.2019 / 22:18

whitehouse.gov

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў нядзелю, 30 чэрвеня, наведае дэмілітарызаваную зону паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй, гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-службай Белага дома паведамленні. 

У дэмілітарызаванай зоне прэзідэнт ЗША прабудзе 15 хвілін — з 14:30 да 14:45 (08:30 — 08:45 па Мінску).

Як піша РБК, раней Трамп казаў, што не супраць сустрэцца там з лідэрам КНДР Кім Чэн Ыном, аднак у графіку прэзідэнта на нядзелю такіх планаў не аказалася.

Nashaniva.com