Расія прапануе ЗША абмен зняволенымі: хоча вярнуць на радзіму кантрабандыста наркотыкаў

01.07.2019 / 16:27

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў у панядзелак заклікаў Злучаныя Штаты вызваліць расійскага пілота Канстанціна Ярашэнку і абмяняць яго на любога амерыканца, арыштаванага ў Расіі.

Ярашэнка — гэта пілот, які адбывае ў ЗША 20-гадовы тэрмін за спробу кантрабандай даставіць у ЗША агромную партыю какаіну ад калумбійскіх паўстанцаў праз Ліберыю. Ён быў арыштаваны ў 2010 годзе і асуджаны ў 2011-м.

«Вызваліць Ярашэнку, памяняць яго на амерыканца ці амерыканцаў, якія адбываюць тэрмін тут», — цытуе расійскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакса» прапанову Рабкова.

СГ