У Клічаўскім раёне ў ягадах згубіўся 12-гадовы хлопчык. Яго знайшоў сабака
11.07.2019 / 08:36
Фота МНС
Здарэнне адбылося 10 ліпеня каля 5 гадзін раніцы, паведамляе МНС.
12-гадовы хлопчык з мамай (яны жыхары Клічава) пайшлі ў лес па ягады. Недалёка ад вёскі Дубна хлопчык заблудзіўся, прычым пры сабе ён не меў мабільніка.
У дадзены раён былі накіраваны спецыялісты Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння. Таксама былі задзейнічаны работнікі няштатнай пошукава-выратавальнай службы МНС, супрацоўнікі Клічаўскага РАУС.
Хлопчык быў знойдзены за 2 кіламетры ад вёскі Дубна выратавальнікам-кінолагам Уладзімірам Пічуковым і аўчаркай Шэйлай. Хлопчыка напаілі цёплай гарбатай і перадалі маме.