На Урале жанчына купалася ў возеры: яе забіла маланка, трапіўшы ў залаты ланцужок

12.07.2019 / 14:27

Здарэнне адбылося ў возеры Шантрапай у Чалябінскай вобласці, піша ТАСС.

Загінулая была ў вадзе падчас навальніцы. Маланка ўдарыла ёй у залаты ланцужок.

Па дадзеных судмедэксперта, прычынай смерці стала паражэнне электрычным токам.

Nashaniva.com