Каля БелАЭС перакуліўся пажарны МАЗ

22.07.2019 / 17:29

20 ліпеня каля 19:20 на тэрыторыі каля БелАЭС здарылася аварыя, паведамляе телеграм-канал Nexta.

Выязджаючы са сваёй часці на тэрыторыі БелАЭС на пажар у вёсцы Бярозаўка Астравецкага раёна, пажарны МАЗ трапіў колам у правал асфальту і перакуліўся, паведамляе блогер.