Пракуратура Лас-Вегаса адмовілася выстаўляць Крыштыяну Раналду абвінавачванні ў згвалтаванні

23.07.2019 / 07:28

Wikimedia Commons

Форварду «Ювентуса» Крышціяну Раналду не будуць прад'яўленыя афіцыйныя абвінавачванні ў згвалтаванні мадэлі Кэтрын Маёргі, паведаміла пракуратура Лас-Вегаса.

Як патлумачылі ў пракуратуры, па выніках праведзенага расследавання прадстаўнікі праваахоўных органаў не змаглі знайсці доказаў слоў Маёргі, якіх было б дастаткова для перадачы справы ў суд.

Nashaniva.com