Узбекістан парадаваўся «паспяховым рэформам і дынамічнаму развіццю» Беларусі

01.08.2019 / 14:41

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў высока ацаніў паспяховасць развіцця Беларусі і асабістыя заслугі ў гэтым Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

«Беларусь, якая мірна і стабільна развіваецца, з'яўляецца прыкладам для многіх краін. Мы шчыра радуемся паспяховым вынікам рэформ, што ажыццяўляюцца ў краіне, і дынамічнаму развіццю. Дзякуючы глыбока прадуманай палітыцы Аляксандра Рыгоравіча патэнцыял Рэспублікі Беларусь прымножаны ва ўсіх сферах. Мы гэта бачым, адчуваем і радуемся поспехам. Самае галоўнае — забяспечаны істотны рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва», — падкрэсліў ён.