Пад Рагачовам камбайн прыціснуў механізатара — спатрэбілася аперацыя

02.08.2019 / 11:49

Вечарам 1 жніўня аддзяленне хуткай дапамогі Рагачоўскай ЦРБ паступіла паведамленне аб тым, што ў КСУП «Высокі» падчас палявых работ камбайнам прыціснула механізатара, піша мясцовая газета «Свабоднае слова».

Пацярпелага даставілі ў бальніцу. У мужчыны пашкоджаны ногі. Яго прааперавалі, пагрозы жыццю няма.

Nashaniva.com