На трасе М1 у грузавіка выбухнула кола, пасля чаго ён загарэўся ВІДЭА

05.08.2019 / 18:39

Фура гарэла на трасе М1 у Талачынскім раёне, перад гэтым у яе выбухнула кола, паведамляе віцебская міліцыя.

Інцыдэнт здарыўся сёння каля 13.40. Падчас руху ў аўтацягніка лопнула кола і ад трэння машына загарэлася. Кіроўца паспеў пакінуць кабіну фуры. Пацярпелых няма.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, але агонь паспеў моцна пашкодзіць кабіну аўтамабіля.

Nashaniva.com