Еўрапейская служба надвор'я назвала сёлетні ліпень самым гарачым у гісторыі

05.08.2019 / 19:01

Еўрапейскія эксперты надвор'я назвалі сёлетні ліпень самым гарачым месяцам за ўсю гісторыю глабальных назіранняў. Да такіх высноў прыйшла Служба ЕС па назіранні за кліматычнымі зменамі, паведамляе Evening Standart.

Ліпень агулам стаў самым цёплым месяцам года ў свеце, але, паводле службы, ён быў самым гарачым месяцам за ўсю гісторыю назіранняў.

Паводле даных службы, сёлета ў ліпені тэмпература была на 0,04 градуса вышэйшая за тую, якая назіралася ў ліпені 2016 года, калі быў усталяваны папярэдні рэкорд.

У шэрагу еўрапейскіх краін у ліпені былі пабіты абсалютныя тэмпературныя рэкорды.

Nashaniva.com