ПСЖ вызначыўся, на якіх умовах адпусціць Неймара

15.08.2019 / 15:00

flickr.com

ПСЖ вызначыўся, на якіх умовах адпусціць Неймара ў «Барселону»

Французы патрабуюць Філіпэ Каўціньё, Нэльсана Сэмеду, Жана-Клэра Тадзіба і 90 мільёнаў еўра за зорнага форварда, паведамляе RAC1.

Пакуль «Барса» вывучае прапанаваныя прапановы ад парыжан. Канчатковага рашэння пакуль не прынята.

Неймар перайшоў у ПСЖ з «Барселоны» ўлетку 2017 года за рэкордныя 222 млн еўра. Зараз ён хоча назад у Каталонію.

Nashaniva.com