Нарвегія выявіла радыяцыю на мяжы з Расіяй праз некалькі дзён пасля выбуху на палігоне

15.08.2019 / 16:07

У Нарвегіі выявілі невялікую колькасць радыеактыўнага ёду пасля выбуху 8 жніўня на палігоне ў Архангельскай вобласці Расіі, піша Reuters.

У Нарвегіі выявілі радыеактыўны ёд на сваёй станцыі паветранага фільтра ў Сванхоўдзе, якая знаходзіцца каля расійскай мяжы. Рака дзеліць дзве краіны.

Узоры былі сабраны ў перыяд з 9 па 12 жніўня.

Такія вымярэнні выпраменьвання не з'яўляюцца чымсьці незвычайным у Нарвегіі, паколькі яе станцыі маніторынгу выяўляюць радыеактыўны ёд прыкладна шэсць-восем разоў у год, а крыніца звычайна невядомая.

Nashaniva.com