Ізраіль забараніў уезд двум членам Кангрэса ЗША пасля твіта Трампа

15.08.2019 / 22:17

Улады Ізраіля забаранілі ўезд у краіну членам Кангрэса ЗША Рашыдзе Тлаіб і Ільхан Амар.

Раней Трамп у сваім Twitter заклікаў Ізраіль не ўпускаць Тлаіб і Амар: «Яны ненавідзяць Ізраіль і яўрэйскі народ, і нічога нельга зрабіць для таго, каб іх меркаванне змянілася».

It would show great weakness if Israel allowed Rep. Omar and Rep.Tlaib to visit. They hate Israel & all Jewish people, & there is nothing that can be said or done to change their minds. Minnesota and Michigan will have a hard time putting them back in office. They are a disgrace!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) August 15, 2019

«План візіту жанчын-кангрэсменаў складаецца толькі ў тым, каб нанесці шкоду Ізраілю і распаліць антыізраільскія настроі», — гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Ільхан Амар родам з Самалі, пераехала ў ЗША ў дзяцінстве. У Рашыды Тлаіб ёсць палесцінскія карані. Яны — першыя мусульманкі ў Кангрэсе і часта крытыкуюць Ізраіль.

Nashaniva.com