У мястэчку пад Вілейкай невядомыя збілі сабаку малатком, свідравалі дрылём і выкінулі ў вясковую прыбіральню

збор сродкаў

Дзякуючы намаганнямі валанцёраў, вяскоўцаў, ратавальнікам і ўчастковаму сабаку ўдалося выратаваць.

19.08.2019 / 23:20

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў Аляксей Сюдак, валанцёр з Вілейкі.

«У суботу нам патэлефанавала жанчына з Даўгінава з крыкам аб дапамозе. Яна расказала, што нехта кінуў сабаку ў яму-прыбіральню з фекаліямі ў мястэчку Даўгінава. Выклікалі МНС, участковага міліцыянера. Агульнымі намаганнямі сабаку дасталі», — расказвае валанцёр.

Сабаку назвалі Багданам.

«Сабачка з’явіўся ў мястэчку ў ліпені, ён прыйшоў у Даўгінава разам з пілігрымкай, якая ішла ў Будслаў. Мы яшчэ тады спрабавалі знайсці яму гаспадароў, размяшчалі аб’явы ў інтэрнэце. Сабачку неабыякавыя людзі падкормлівалі, не крыўдзілі. Але аднекуль у мястэчку з’явіліся нейкія вырадкі, якія, мяркуючы на раненнях сабакі, білі яго малатком і свідравалі дрылём. Але ў міліцыі нам паабяцалі, што будзе афіцыйнае расследаванне», — кажа Аляксей Сюдак.

Так сабака выглядаў, калі з'явіўся ў мястэчку каля месяца таму. 

Так сабака выглядае сёння. 

Зараз з сабакам усё ў парадку. Валанцёры яго памылі, апрацавалі раны, адвезлі да ветэрынара.

Наталля Тур, фота Аляксея Сюдака