У Жыровіцкім манастыры на гарышчы знайшлі гранату

19.08.2019 / 16:32

У Жыровіцкім манастыры будаўнікі знайшлі нямецкую ручную гранату. Боепрыпас быў выняты з гарышча пры правядзенні рамонтных работ у брацкім корпусе. Гранату вынялі і знішчылі сапёры, паведамляе міліцыя.

І гэта не адзіная небяспечная знаходка на Слонімшчыне на мінулым тыдні. Падчас правядзення земляных работ проста ў цэнтры Слоніма на набярэжнай па вуліцы Агінскага знойдзены 45-міліметровы снарад. Ён таксама быў выняты сапёрамі і знішчаны.

Nashaniva.com