Кіраўнік «Руставі 2» звольніў вядучага, які абразіў Пуціна

20.08.2019 / 17:18

Генеральны дырэктар грузінскага тэлеканала «Руставі 2» Паата Салія паведаміў на прэс-канферэнцыі пра звальненне некалькіх супрацоўнікаў, сярод якіх вядучы Георгій Габунія, які абразіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна падчас аднаго з жывых эфіраў.

Паводле яго слоў, звальненне супрацоўнікаў выклікана фінансавымі праблемамі і шкодай, якую нанеслі супрацоўнікі кампаніі. Гендырэктар адзначыў, што тэлеканал мае намер падаць на іх у суд.

Акрамя Габуніі працу страцілі кіраўнік інфармацыйнай службы тэлекампаніі Надар Меладзэ, а таксама некалькі супрацоўнікаў.

Nashaniva.com