У Брэсце польскі аўтобус збіў нецвярозага веласіпедыста

22.08.2019 / 14:36

21 жніўня каля 23:00 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 54-гадовы грамадзянін Польшчы на аўтобусе «Сетра» рухаўся па вуліцы Лейтэнанта Акімачкіна, паведамляе абласная міліцыя.

Паблізу дома №13, кіроўца наехаў на 28-гадовага берасцейца, які выехаў на сустрэчную паласу.

Nashaniva.com