Пяць украінскіх прэзідэнтаў упершыню сфатаграфаваліся разам ФОТАФАКТ

24.08.2019 / 16:58

lb.ua / тэлеграм Соні Кошкінай

Былыя прэзідэнты Украіны: Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка, Пятро Парашэнка, а таксама сённяшні кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі ўпершыню сфатаграфаваліся разам. Здымак апублікавала шэф-рэдактар ​​LB.ua Соня Кошкіна ў сваім Telegram-канале.

Пяцёра палітыкаў з'явіліся разам падчас прыёму да Дня незалежнасці краіны ў Марыінскім палацы Кіева. На фатаграфіі відаць, што ў кожнага з прэзідэнтаў у руках келіх з шампанскім. Пры гэтым Парашэнка, усміхаючыся, глядзіць на Зяленскага.

На фота няма збеглага прэзідэнта Януковіча

«Здагадайцеся з трох разоў, хто прапанаваў сфоткацца разам пяцярым прэзідэнтам. І хто іх разам арганізаваў», — напісала Кошкіна.

Nashaniva.com