Заканчваецца прыём заявак у Школу маладога літаратара W/Rights. Дэдлайн — 20 верасня!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў — смела падавай заяўку.

17.09.2019 / 10:54

Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў. Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Выкладанне ў Школе будзе весціся на дзвюх аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Мастацкая проза».

 Навучанне ў Школе — бясплатнае!

На аддзяленні прозы выкладаюць Ганна Бутырчык, Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская, на аддзяленні «Паэзія/Пераклад паэзіі» — Ульяна Верына, Вольга Гронская, Андрэй Хадановіч.

Школа пісьменніцтва «W/Rights» — гэта: 

Умовы паступлення

1) Узрост: 18-35 гадоў.

2) Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com 

Заяўка павінна ўключаць:

1) узор уласнай прозы (для аддзялення «Мастацкая проза») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;

2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе;

3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Правілы афармлення заяўкі:

1) Тэма ліста: W/Rights з пазнакай «Мастацкая проза» альбо «Паэзія/Пераклад паэзіі».

2) Вашыя тэксты, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце.docx (.doc). На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

3) Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад:

Pashkevich_Alaiza.docx
Bahdanovich_Maksim.docx

Важна! Заяўкі для паступлення прымаюцца на электронную пошту: shkola.pismennika@gmail.com да 20 верасня 2019 года.

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы. Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў па нумары тэлефона, які вы пакінулі.

Поспехаў!