У Японіі з-за тайфуна «Факсай» загінула жанчына

09.09.2019 / 07:31

У Японіі з-за тайфуна «Факсай» загінула жанчына, 36 чалавек пацярпелі, без электрычнасці засталіся 885600 дамоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле інфармацыі японскіх уладаў, жанчына загінула ў Токіа, яе кінула аб сцяну парывам ветру. Таксама з-за тайфуна пацярпелі каля 36 чалавек, якія атрымалі траўмы.

Чыгуначная кампанія East Japan Railway прыпыніла рух цягнікоў у раёне «Вялікага Токіа» (рэгіён Канта). Улады папярэдзілі больш за 390 тыс. чалавек пра неабходнасць эвакуіравацца.

Nashaniva.com