Мінабароны праводзіць праверку баявой гатоўнасці частак: будуць прызываць на зборы

09.09.2019 / 14:00

Фота Сяргея Гудзіліна

З 9 верасня ў адпаведнасці з рашэннем міністра абароны праводзіцца чарговая праверка баявой гатоўнасці воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння, якія дыслакуюцца ў Мінскай вобласці, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і якія атрымліваюць з дзяржаўных органаў і арганізацый.

Nashaniva.com