Папа Францішак выказаўся супраць пажыццёвага тэрміну для зняволеных

15.09.2019 / 10:29

pixabay.com

Пра гэта кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы выказаўся падчас сустрэчы з прадстаўнікамі пенітэнцыярнай паліцыі.

Паводле яго слоў, пажыццёвае зняволенне з'яўляецца абмежаваннем надзеі на новы пачатак, і пазбаўляць людзей права на надзею нельга. «Кожнае грамадства мае абавязак падтрымліваць надзею і рабіць усё, каб пакаранне не ўшчамляла правы на надзею і новую спробу прымірэння», — заўважыў пантыфік.

Папа таксама дадаў, што перапоўненыя турмы ў апошні час становяцца не месцам выпраўлення, а крыніцай гневу.

Nashaniva.com