Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл наведае Беларусь 17 верасня

16.09.2019 / 14:20

president.gov.ua

Візіт у Беларусь намесніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвіда Хэйла чакаецца 17 верасня. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Праграмай знаходжання запланаваны сустрэча Дэвіда Хэйла на найвышэйшым узроўні і перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Nashaniva.com