Спрабаваў спыніць, але не здолеў: пад Дзяржынскам мужчыну прыціснула машынай

17.09.2019 / 13:50

Фота СК

Няшчасны выпадак адбыўся на лецішчы ў Дзяржынскім раёне 15 верасня, паведамляе СК

Каб cкасіць траву на ўчастку пад аўтамабілем, прыпаркаваным на зялёнай зоне на пагорку, 75-гадовы мужчына вырашыў яго адкаціць. Зняў з ручнога тормазу, і аўтамабіль пакаціўся назад. Гаспадар паспрабаваў машыну затрымаць, але не справіўся і быў прыціснуты заднім бамперам да пабудовы.

Відавочцы, што прыбеглі на дапамогу, дасталі мужчыну і выклікалі хуткую. Але нягледзячы на ​​рэанімацыйныя мерапрыемствы мужчына памёр.