На 18 i 20 гадоў

асуджаны два хлопцы з вёскi Дзянiскавiчы Жлобiнскага раёна, якiя дасягнулi 19 i 23 гадоў.

13.02.2009 / 12:27

асуджаны два хлопцы з вёскi Дзянiскавiчы Жлобiнскага раёна, якiя дасягнулi 19 i 23 гадоў.

Мінулым летам нехта забiў вартаўнiка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рассветны», калi той знаходзiўся на сваiм працоўным месцы.

Была ўзбуджана крымiнальная справа i створана следча‑аператыўная група, якая занялася вышукам злачынцаў. Імi былi вышэйназваныя хлопцы, якiя ўжо сядзелi на лаве падсудных за ўчыненыя iмi крадзяжы. Высветлiлася наступнае.

Яны вырашылi ўкрасцi ў майстэрнi гаспадаркi зварачны апарат, а тут з’явiўся вартаўнiк i паспрабаваў iх уцiхамiрыць. Тыя ў адказ з асаблiвай жорсткасцю пачалi збiваць яго, пусцiўшы ў ход жалязякi. Калi вартаўнiк перастаў дыхаць, зладзеi завялi рухавiкi двух трактароў i на адным з iх завезлi труп у лес, дзе i пахавалi. Трактары знайшлiся, а вось працавiтага чалавека не стала. Забойцы названыя ў загалоўку тэрмiны правядуць у папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму.

Уладзімір Пернікаў, Звязда