У Віцебску паставяць помнікі княгіні Вользе і Аляксандру Неўскаму

Гэта здарыцца да ліпеня 2010 года, да фестываля «Славянскі базар».

13.02.2009 / 13:39

Да ліпеня 2010 года, да фестываля «Славянскі базар», у Віцебску павінны з’явіцца помнікі асобам, з імёнамі якіх наш горад злучае повязь стагоддзяў.

Мяркуецца, што помнік легендарнай заснавальніцы Віцебска — княгіні Вольгі, будзе ўсталяваны ў раёне плошчы Свабоды. Плошчу Тысячагоддзя ўпрыгожыць манумент князя Аляксандра Неўскага, які, згодна з легендай, вянчаўся ў віцебкім Дабравешчанскім храме.

Неўзабаве будзе абвешчаны конкурс на стварэнне эскізаў гэтых двух помнікаў, у якім прымуць удзел не толькі віцебскія скульптары, але і мастакі з іншых гарадоў Беларусі, паведамляе газета «Народнае слова» са спасылкай на аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама.

Народныя навіны Віцебска