Брытанец, які атруціўся «Навічком», вырашыў адсудзіць у Расіі мільён фунтаў

22.09.2019 / 09:56

Брытанец Чарлі Роўлі, які быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам Навічок, плануе падаць у суд на Расію і запатрабаваць кампенсацыю ў памеры мільён фунтаў, піша The Mirror.

«Гэта атручэнне вельмі моцна паўплывала на маё жыццё. Я хачу справядлівасці», — заявіў Роўлі.

30 чэрвеня 2018 года з дома ў Эймсберы шпіталізавалі пару — 45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс. Пазней жанчына памерла ў бальніцы. Мужчына ачуняў.

Брытанскія ўлады публічна абвясцілі, што пара стала ахвярай Навічка.

Эймсберы знаходзіцца за 15 кіламетраў ад Солсберы.

Nashaniva.com