«Круты Уокер» вяртаецца. Але без Чака Норыса

24.09.2019 / 13:59

Rodin Eckenroth/FilmMagic/CBS Photo Archive

Акцёр Джарэд Падалецкі сыграе галоўную ролю ў перазапуску серыяла «Круты Уокер». Пра гэта паведамляе Deadline.

Адзначаецца, што шоу стане менавіта перазапускам, а не сіквелам — Падалекі выканае ролю тэхаскага рэйнджара Кордэла Уокера.

Серыял «Круты Уокер: Правасуддзе па-тэхаску» выходзіў на канале CBS з 1993 па 2001 год. Ён трансляваўся больш чым у ста краінах. У галоўнай ролі, якая стала мемам, зняўся Чак Норыс

Nashaniva.com