26 ператрусаў у Ваўкавыску

Трэслі ўсіх, хто меў хоць нейкую сутычнасць з Мікалаем Аўтуховічам.

14.02.2009 / 21:54

Як паведамляе ў сваім блогу гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, колькасць ператрусаў, якія былі праведзены ў мінулую нядзелю ў Ваўкавыску ў межах так званай «справы Аўтуховіча» значна перавышае лічбы, раней агучаныя ў прэсе. Ёсць інфармацыі, што ўсяго праведзена было 26 ператрусаў. Трэслі ўсіх, хто меў хоць нейкую сутычнасць з Мікалаем Аўтуховічам.