Лукашэнка — пра нафту: Што самае дзіўнае, самым выгадным аказаўся маршрут паставак з Гданьска

26.09.2019 / 14:03

Беларусь прапрацоўвае варыянты пастаўкі нафты з рынкаў, альтэрнатыўных расійскаму. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, згадаў аб падатковым манеўры ў нафтавай сферы Расіі, адзначыўшы, што Беларусь у выніку гэтага вымушана ў тым ліку шукаць альтэрнатыўныя варыянты паставак.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, вядома, залежная ад Расіі ў плане паставак сыравіны і вуглевадародаў. «Але сёння гэта не катастрофа. Падатковы манеўр падкінулі нам. Некалі мы атрымлівалі ад перапрацоўкі расійскай нафты, куплялі ў іх нафту без мытні (у нас Мытны саюз, свабодны гандаль). Але яны настаялі, каб мы, прадаючы нафтапрадукты Украіне і іншым, частку грошай ім аддавалі. Потым убачылі, што гэта шмат (застаецца ў распараджэнні Беларусі). Увялі гэты падатковы манеўр. Гэта значыць у сябе ўвялі на нафту падатак на здабычу карысных выкапняў. Мытнай пошліны быццам няма ў гандлі, але яны ўвялі падатак, і нафта падаражэла», - сказаў ён.

«Гэта значыць, што нашы два нафтаперапрацоўчыя заводы апынуліся ў нявыгадным становішчы ў параўнанні з іх заводамі.

Больш за тое, цяпер дайшлі да таго, што ПЗКВ забралі, цяпер вяртаюць НПЗ (расійскім). Нашым заводам не вяртаюць. І нафта адразу падаражэла. Нас падводзяць да сусветнай цаны. На што я публічна ў Піцеры апошні раз сказаў: «Калі так, тады мы вымушаны будзем закупляць з рынку нафту», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што расійская нафта маркі Urals не самай высокай якасці на сусветным рынку. Беларусь раней ужо адпрацоўвала альтэрнатыўныя пастаўкі нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды.

«Я на перагаворах сказаў адкрыта: мы маем тры варыянты, падлічваем пастаўкі нафты на свае заводы. Больш таго, мы гэтыя заводы ў бягучым годзе ў асноўным мадэрнізуем. Яны ўжо будуць прыбытковымі, калі мы купім дарагую нафту ў Міжземным або Чорным моры, або на Балтыцы. Мы купім, перапрацуем і не будзем цярпець страту», - заявіў беларускі лідар.

«Але 25 млн т нафты мы можам сёння перапрацаваць, і мы гэту нафту прывязём на рынак Расіі (так яны цяпер пастаўляюць тут). Возьмем, дапусцім, іранскую, амерыканскую, саудаўскую, у Арабскіх Эміратаў (нядаўна шэйх тут быў, мы вялі перагаворы). Вам гэта патрэбна (Расіі)? Вы страціце рынак. Мінімум 20-25 млн т. Упэўнены, не патрэбна. Дык давайце дамаўляцца! Не атрымліваецца», — дадаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў аб варыянтах альтэрнатыўных паставак

«Адэса — Броды варыянт выкарыстоўвалі, чыгуначным транспартам з Адэсы пастаўлялі. Гэта даражэй. Што дзіўна, самым выгадным аказаўся маршрут паставак з Гданьска - цераз Польшчу ў Беларусь. Перамычку зробім, на два заводы будзем адразу пастаўляць, - адзначыў ён. =— З чатырох нітак нафтаправода «Дружба» мы забяром спачатку дзве. І рэверсам будзем пампаваць. Не з Расіі нафта пойдзе, а адтуль (цераз Польшчу) да нас. Але гэта не рычагі націску. Гэта пошук альтэрнатывы. Трэці напрамак — цераз парты Літвы і Латвіі. І ўсюды мы падцягваем інтарэсы транзітных дзяржаў».

Nashaniva.com