Магілёвец патрабаваў свае грошы ў сябра даўжніка. Той пайшоў у міліцыю

27.09.2019 / 19:24

У Магілёве расследуецца крымінальная справа аб вымаганні «чужога» доўгу, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, 26-гадовы жыхар Магілёва з ліпеня 2019 года неабгрунтавана патрабаваў ад пацярпелага 500 даляраў, якія абвінавачанаму вінен быў іх агульны знаёмы. Свае патрабаванні мужчына суправаджаў пагрозай прымянення гвалту, а пры адной з сустрэч з пацярпелым нанёс яму некалькі ўдараў. Пацярпелы звярнуўся ў праваахоўныя органы.

Абвінавачанага ўзялі пад варту. Распачата і расследуецца крымінальная справа аб вымаганні.

Nashaniva.com