Лукашэнка наведае Арменію

30.09.2019 / 08:20

Аляксандр Лукашэнка 30 верасня - 1 кастрычніка здзейсніць рабочы візіт у Арменію для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Парадак дня пасяджэння ўключае каля паўтара дзесятка пытанняў. Лідары краін - удзельніц ЕАЭС разгледзяць пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, фінансавай палітыкі, энергетыкі, асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці і развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі.

Nashaniva.com