Прамысловая вытворчасць у Расіі знізілася на 16%

16.02.2009 / 16:47

Прамысловая вытворчасць у Расіі ў студзені 2009 г. знізілася на 16% у параўнанні з мінулым студзенем і на 19,9% у параўнанні са снежнем 2008 г.

Аб’ём здабычы карысных выкапняў за студзень 2009 г. скараціўся на 3,6%, аб’ём вытворчасці ў апрацоўчых галінах прамысловасці — на 24,1%.