Зяленскі: Беларусь і Украіна не маюць межаў

04.10.2019 / 11:37

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў сёння на перамовах у вузкім складзе з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

«Нашы краіны сапраўды не маюць межаў. Я перш за ўсё кажу пра людзей», — сказаў украінскі лідар.

Уладзімір Зяленскі пачаў перамовы са слоў: «Добры дзень, сябры!» Ва ўступным слове ён перайшоў з рускай на ўкраінскую мову, адзначыўшы, што нават так кіраўнікі дзяржаў разумеюць адзін аднаго.

«Нашы людзі дружныя, ментальна абсалютна блізкія. І я ганаруся, што ў нас такія добрыя адносіны і суседзі», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Nashaniva.com