Пад Стоўбцамі кіроўца на «Пежо» выскачыў на сустрэчку, зачапіў фуру і ўрэзаўся ў «Джып»

06.10.2019 / 08:55

Здарэнне адбылося вечарам у суботу на 283 км аўтадарогі М1, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Пежо» не ўлічыў умовы надвор'я, мокры асфальт, бакавы вецер … Мужчына не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе зачапіў фуру, за рулём якой ехаў паляк, а затым урэзаўся ў «Джып», якім кіраваў расіянін.

У бальніцу рознымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны 26-гадовы кіроўца Peugeot, жыхар Карэліцкага раёна, яго 21-гадовы пасажыр з Стаўбцоўскага раёна, дзве пасажыркі Jeep, жыхаркі Масквы 70 і 73 гадоў. Ноччу ў рэанімацыі памёр 24-гадовы пасажыр Peugeot — жыхар Столінскага раёна.

Nashaniva.com