Пасол ЗША ў вышыванцы ў мінскім метро ФОТАФАКТ

06.10.2019 / 13:17

Джэніфер Мур, фота Яўгена Ерчака

У сталічнай падземцы, на станцыі метро «Пятроўшчына», у ноч на 6 кастрычніка гучала класіка ў выкананні камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера, паведамляе Tut.by

Незвычайнае мерапрыемства праходзіла ў Мінску ў рамках XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Таксама для гасцей зладзілі light-шоу і лазернае шоу. Таксама па імправізаванай сцэне ў вышыванках прайшліся часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур, пасол Швецыі Крысціна Юханэсан, пасол Турцыі Нілвана Дарама, актрыса, жонка міністра замежных спраў Вера Палякова-Макей.

Nashaniva.com