Імем Пуціна назвалі цэнтральную вуліцу ў сталіцы Паўднёвай Асеціі

07.10.2019 / 17:49

kremlin.ru

Улады непрызнанай Паўднёвай Асеціі вырашылі перайменаваць цэнтральную вуліцу сталіцы. З гэтага часу Маскоўская вуліца будзе называцца ў гонар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, піша РБК

«Адна з найпрыгажэйшых вуліц Цхінвала будзе насіць імя прэзідэнта», — сказаў ён.

Па словах Качыева, гэтае рашэнне было прынята ў дзень нараджэння Пуціна «ў знак вялікай удзячнасці за пастаянную падтрымку народа Паўднёвай Асеціі».

Nashaniva.com