Сусветны банк знізіў ацэнку росту ВУП Беларусі ў 2019 г. да 1,5%

09.10.2019 / 11:17

Сусветны банк панізіў свой чэрвеньскі прагноз росту эканомікі Беларусі у 2019 годзе да 1,5% з 1,8%. Такая ацэнка ўтрымліваецца ў дакладзе «Сусветны банк: Справаздача аб эканоміцы рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі — кастрычнік 2019», апублікаваным у сераду, піша Interfax.by

Прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2020 і 2021 гадах не змяніўся — 1,3% і 1,2% адпаведна.

У чэрвені СБ зніжаў свой прагноз па росце беларускай эканомікі у 2019 годзе да 1,8% з 2,2% (ацэнка ў красавіку 2019 гады) і 2,7% (у студзені 2019 года).