Паплечнік Трампа: Хто, каб яго чорт узяў, падтрымлівае Эрдагана ў пытанні курдаў?

09.10.2019 / 20:45

Адзін з найбольш уплывовых амерыканскіх сенатараў і паплечнікаў Дональда Трампа рэспубліканец Ліндсі Грэм у сувязі з ваеннай аперацыяй Турцыі ў Сірыі анансаваў санкцыі, якія нанясуць удар па турэцкай эканоміцы і вайскоўцах, паведамляе Reuters.

«Хто, каб яго чорт узяў, падтрымлівае Эрдагана ў пытанні курдаў?» — заявіў Грэм.

Ён прадказаў разбуральны эфект ад дзеянняў Турцыі ў Сірыі.

Грэм папярэдзіў, што рашэнне Трампа вывесці войскі адкрыла шлях для турэцкага ўдару па курдскіх сілах, даўно аб'яднаных з Вашынгтонам.

«Калі Турцыя рушыць у паўночную Сірыю, ад Кангрэса пойдуць пякельныя санкцыі. Шырокія, глыбокія і разбуральныя санкцыі», — адзначыў Грэм.

Nashaniva.com